Ян Быдлоўскі

Бывай Радзіма, Радзіма бывай, Я бачыў як згінуў наш родны край. Я марыў што стану барыкадай ў рост, Але з часу таго шмат вады ўцякло.

Дзесьці там невядома не помню калі, Я згубіў надзеі ў рэках крыві. Вершаў непісанных жаркі запал, Кахання твайго запабежна чакаў!

Але добрых вестак болей няма. Дзе былі ўчора? Сёння дарма. Згубіўшы натхнення прычыну сваю, Моракі зараз топчуць зямлю.

Стаўшы з гітарай громка спяю.... "Хай, хай здохне той Цар, Фашыст і забойца, тэрарыст завадатар!" Вып'ю гарэлкі, струну нацягну.... І ў мільен галасоў радок паўтару.

"Хай, хай здохне той Цар, Фашыст і забойца, тэрарыст завадатар!" Падтрымку пакутных усюды знайду, Род підарасаў ўслых пракляну!

"Хай, хай здохне той Цар, Фашыст і забойца, тэрарыст завадатар!" Усе замаўчалі, бо пачалі вайну, А я гэту песню ячшэ паўтару!!!

Сярод раслін вядомых у лесе, Існуе кветачка адна, Завуць яе свінасабачнік, То пустазельная трава.

Яна расце на костах трупаў, На старых могілках яшчэ, І забівае ўсе атрутай, Дзе зерне гэта прарасце.

Гнаіць яна і дрэвы леса, У садзе смерць яна нясе, У дакрананні чалавека, Яна тойчас яго заб'е.

У багне гнілінаў смярдзячых, Сярод імхоў і камар'я, Паганкі ды свінасабачнік, Чакаюць чорта-спадара.

Што панясе насенне гэта, Па ўсей Эўропе разнасіць. І ўбачыш ты як зразумела, Калі бяда, ці жах стаіць.

Квітнее ен на месцах бойні, На могільніках, ды й сметніках, У цемных месцах, падвароцен, Высакародных кветніках.

Адразу ты пабачыш мертвых, А потым спалену зямлю, Халеры душнаю хваробу, І рэк украінскіх крывю.

Свінасабачнік гэты любіць, Расці на маладых касцях, Бо ен тады ўвесь край атруціць, За лік бязвіннага жыцця.

Пытаўся я старога Дзеда, Што з гэтай кветачкай рабіць, Бо не дадзім мы ў поле рады, Свінасабачнік усе забіў.

Казаў мне Дзед, ад продкаў словы, Касі касой, сякі яго, А потым ты калі як зрэзаў, Кідай у агонь, згарыць яно!

А карані што ен пускае, Рыдлеўкай трэба раскапаць, І потым іх змяшаў у сечку, Свінням на корм штодзень даваць.

Зайдросцячы раскосымі вачыма, Глядзіць маскаль на Беларусь. І чвякая жывельнаю сківінай, Ен марыць звесці беларусаў тут.

Каляніяльным смродам рускага фашызма, Закатаваных канібаламі людзей, І пафасам снабоў лібералізма, Яны жадаюць як мага хутчэй.

Зрабіць таго, што не паспеў настаўнік, Той самы камуністычны кат, Гадзіны цемнай рабавальнік, Адказны за журбу і жах.

Стварыўшы паралельнае грамадства, Нязменным заставалася адно, Імперскай велічы лайно, Рабаўладальніцкай пагарды.

І будзь то цар ці камуніст, А можа й калабрацыяніст, Заўжды пачуеце адно, Ці то не мова, то дзярмо!

Стварыўшы ўласныя анклавы, Яны пражылі так жыцце, Як элітарыныя пачвары, Прыкметны тэзай пра сяло.

І то не так, і гэтае не гэтак, Але ўсе роўна зручна ім тут жыць, Бо ў падзкаў шляхты болей нету, Таму пагоню і не аднавіць?!

Мiнск, крывей сцякае, Бог пакiнуў цябе, Нябожчыкаў труны цягаюць, Краіна згінае ў гаўне.

Сталіца фашыскіх жахаў, Катаў родны кут, Зомбі агідных пахаў, Дрэннага лёса прысуд.

Смярдзячых чырвоныя твары, Гнойных блазанаў садыскі акорд. Музыкі брыднай смецця ахвяры, Манкуртская поскудзь, Баала народ.

Пойдзем паглядзім зашуганых вочы, Пойдзем паглядзiм забітых крыжы, Пойдзем паглядзім турэмныя вежы, Мараў жабрайскіх немач - міражы.

Пойдзем паглядзім каланіальных палацаў, Пойдзем паглядзім галодных людзей, Пойдзем паглядзем хто працуе на катаў, Пойдзем паглядзім галечных дзяцей.

Пойдзем паглядзім дзяўчат - прастытутак, Нашчадкаў гонару вялікіх князеў... Працуючых таннай прыслугай, У месцы пацехі для маскалеў.

Пойдзем наведаем мы тунеядцаў, Распухлых ад грошай мажорных блядзей, Тых старых што зграбавалі, Бо грошы толкі "дзяржаўных людзей".

Глядзі, тут усе стаяць на каленях, З іх зрабілі звычайных рабоў. Ланцугі, кайданы ў іх на целах, Ды сляды пабояў самазваных паноў.

Супраць майго акна вісіць сцяг Бела-чырвона-белы. З двадцатага года ен там, Захраснуў у ветках дрэва. Нямы дакор сярод святу Феерверкаў, пудзілаў бязглуздых. Святкуючых Навы Год Смуроднай стабільнасці тухлай.

Добрыя людзі дрэннай часіны, Жыцце праляцела быццам гадзіна. Нічога не бачылі, нідзе не бывалі, Заўжды толькі моўчкі на злосць выжывалі. Голад, галеча, несправядлівасць, Танная праца, няўдзячнасць, грэблівасць. За рады кватэры памерам з карыта, Халуйства культа выдатнага быту. Цярпець і крахтаць здекі начальства, У гнілых дэкарацыях савецкага фальшу.

У якой кропке часу прасторы Мы знаходзімся яшчэ не вядома. Канчатак неўдасканалены канчаткова Таму і няма настальгіі нуды зяленай. Бо кожны момант адчуваецца па рознаму, І кожны распавядзе яго па ўсялякаму. А пакуль ты знаходзішся ў моманте, Няма адчування скончанай гісторыі. Мы закаханыя ў мінулае, Таму што ведаем пункт прызначэння яго існасці. А сучасная рэчаіснаць апынецца флэшбэкам Потым калі момант гэты скончыцца, Перетварыўшысь у нагоду новага міфа. Які будзе крыніцай настальгіі Пабудаванай з тэкстаў і вершаў Цяперашняга моманту даступнага ўсялякаму Назіральніку і чытачу з будучага часу. Якога я зараз не ведаю А мабыць і не ўбачу...

Гэта планета відавочна не тая, Куда ляцеў мой карабель моц губляя. У выніку я апынуўся ў месцы, Гравітацыяй істот прыдушаных да паверхні.

Тое чаго няма запоўніла прастору, Пераплялося змрочнай вяззю ў стрэлках цыферблату. Тое што прыйдзе будзе толькі здавацца, Непарушнай пятай калонай новага дагмату. Як матылькі-днеўкі цалуюцца з вечнасцю, Перадавая свой запал у манатонны бег часу, Так праходзячы ў натоўпе адгукаецца сустрэча. Згубленай табой цені нашага дэкадансу. Мільенам асколкаў у сусвеце Не чакаючаючых вяселкі і перспектыў. Тысячай забытых твараў згубленых нумароў, Тэлефоннай кнігі сплятаецца ўзор. Прыгажэйшы чым сам Сіслей, а можа і Ваг-Гог. У гэтых мірах не расплюшчыць вачэй, не працягнуць рукі, Ад сляпучай белізны не бачна пыльнага далягляду неба. Чарната ў складках сукенак маладых, Чарната гарадоў, машын, завулкаў, снега. Шэрай манатоннай рабізнай спушчанай з нябесаў, Заражаючага гарады як язвай плоць старога пірамана, Самаспалення Каперніка, застаўшагася без Благаславенняў мудрага акіяну.

Колькі ты павінен пражыць на свеце, І што наогул каму небудзь вінен? Блытаясь у кожным слове адказа, Адчуваеш крыху сабе правінным. Каратка часовасць папераменных, Змен знаходжання заблытаўшых рыфмы. І чаму ў тваіх снах нязменна, Людзі сталі падобныя лічбам? Скончан радок абрыўкам уразумення, У бездань надыходзячага заспакаення. Шэрасцю мышы пішчыць спачуванне, У далечыні будучага стоўпатварэння. Занепакоеных дзен летуценнасць, Збітым асколкам знічкі зверхновай, Рук вертыкаляў падорана цотнасць. Каб расціснуць сваю жа аснову. Дажджэй разрэзаўшых абрэзкі хмараў, Месяц з-за іх нязменна сочыць. Мабыць я стану калі-небудзь лепей, Толькі б застацца ля вачэй тваіх сонных.

"У Кантакте" твой бацька, "Аднакласнікі" маці, У "Тэлеграме" ты троль, у "Ютубе" Шумахер. Ясі шаўрму з чырвонаю зоркай, Працуеш у Маскве на будоўле маенткаў. Мову не любіш, бо лічаш калхознай, Ладай ў крыдыт - ганарышся бясконца. Дзеці твае ахфяры "Тік-току", Ходзіш у цэркву расейскага богу. Жонка твая "Вайбер" - прынцэсса, Жадае Беларусі расейскага палітэса. Змагароў асуджаеш, бо патрэбна стабільнасць, Сабутэльнікі кажуць што ты суайчыннік. Крым есць расейскі, хахлоў усіх на дыбу! Хто ты такі? Зразумець не магчыма. Вялікае пуза ад хімічнага піва, Два слоя тлушчу пальмовай алівы. Смокчаш свой вэйп з пафасам чорта, Кажаш ў Маскве вуліц бясконца. Адзенне твае снабізма гучныя брэнды, Фальшывых падробак танных і бедных. Жалезныя дзверы асабісты твой гонар, Грошай украў як раз на будоўлю. Глядзіш тэлебачанне быццам ікону, Заўжды ў захапленні ад вячэрняга мудазвону. Носіш майку з блатнога асяродку, І крыж не менш за здохлую сяледку. У Беларусі амаль не бываеш, Але лічаш што рацыю маеш.

Ад з'яўлення Латыру, да заснавання Арконы, Нарадзіўся наш Род баямі натхнены. Волатаў унукі, Пярунава дзеці, Святкуем Каляду дзеля міра ў свеце. Паважаем мы продкаў на Дзяды і на Бабы, Радаўніцу спраўляем дзеля душаў пашаны. Трэбы ўскладаем на могілках кветкі, Агонь да нябесаў між капішчаў дзеткі. Курганаў буйных і бясконца маленькіх, Дубраў і лясоў непахільных спрадвечных. Хаваем стралу, бо патрэбна ўрадлівасць, Карагоды водзім каб дождж з неба лінуў. Край тут дзівосны між рэк і азераў, Валуны раскідалі богі пляменаў. У кожнай рацэ вадзянік прыбывае, Лес і пралесах лясун захавае. Балотнік і баннік, расамаха, халера, Скарб ваўкалак згубіў як пасеяў. Змей-кравец даўно у камні жытлуе, Кадук - крывасмок вакол усе палюе. Шаптун - чараўнік б'е чарадзея. Дамавік бароніць родныя сцены. У тыдзень масленкі Мару мы палім, Каб год урадзіўся, каб быў каравайным. Купалля агонь шлях азарае, Цемру і змрок ен праганяе. Пакуль у народзе дух той існуе, Ярыла за нас у нябесах ваюе!

У тваіх глыбінях птушкі трыўмфуюць, Свадобу чуць у іх ірвананых галасах. Спакой пануе ў блажэнных небясах, Дзе праведнікаў душы квартыруюць.

У снах я там парыў над мараю маей, Ад мітусні зямной не адракась. Бо мара жахлівей любой атруты, Чыста і непахісна вера юнака.

Я ведаў усе, але сыходзіць не спяшаў, Я іх кахаў і праз пагібелі збаўленне, Чакаў прысуда вечнага суддзі, На забыцце аб гэтым ў жыцці.

Двадцаты год, згуртаваныя плакаты. Бела-чырвона-белыя сцягі ўзняты. Папараць-кветка ўноч знікае, Высакародна шляхта загінае.

Я выйшаў у горад і бачу карціну, Гандляры і вар'яты раздзіраюць Радзіму. Шастнадцаць год - пачатак шляху, Пустых пакояў прывідлівых жахаў.

Мір ідзе, але ен далека, Дзікунскі агонь гарыць адзінока, Змрок начны ен азарае, Паромшчык усіх да сябе запрашае.

Зломаны шанец, пустое сумленне, Прабачце што мы на паром не паспелі. Крывое люстэрка павадырства сляпога, Час перазменкі надыйшоў з-за такога.

Магія Вэбу - пачатак эпохі, Форумы, чаты, вызваляюць патроху. Надзеі, пачуцці, свяжэе паветра, Пейджар паведаміў гэта навечна.

Падманам хлусні былі ўсе чаканні, Марксізм і фашызм забралі спадзяванні. Зніклыя гэтыя, а потым другія. Няміга ў крыві, аппаненты ў магіле.

Таемные дыскі, забароненых фільмаў, Музыка ўпотай прадаецца бяссільна. Дыскеты і файлы сакрэтных растрэлаў, Быццам бы дзесьці нам зразумела.

Чырвоныя зомбі - блакітнае вока, Гіпноз ахапіў пакаленне парока. Радые робіць дзіўныя справы, Быццам усе добра, але неспраўдна.

Катаванні за кратамі - папса распявае, Конкурс садыстаў Заходняга краю. Жабрацкія людзі лазяць у смецці, Вампірскіх палацаў высяцца вежы.

Ліхалецця нягоды жыцця забралі, Зніклі, памерлі, шмат растапталі. Спіце спакойна ахвяры чырвоных, Пазбаўленныя ад пакутаў жыццевых.

Новыя вёсны, спякотнае лета, Стромы бялесыя шчасцем адзеты. Жыцце памірае ўскладая вянкі, А дзесьці ў Сан-Рэма ідуць дзівакі. Валочацца, цягнуць, пакрыху губляя, Праўды і волі рытмы стварая. Катаў чакаюць наўпрост размаўляя, Выйшаў з-за крат светабуд праслаўляя. Ім напляваць на ланцуг карагоду, І абыякавы шлях эшафоту. Нельга крычаць, упівацца тут стратай, Ці рыдаць у забыцці перад фанабэрыстым катам. Калі есць імя, то навошта свабода? Калі нехта побач, тады ўсе ўсведамлена. Страмчэй уздымайся па лесвіцы гадаў! Не палохайся болей ты заняпаду! Без дрыжы і жалю, гора і слезаў, Складзі галаву за Айчынныя лёсы.

Аранжавыя людзі будуюць нам раёны, Схаваўшысь ў пылу бруку ўголляў бакавых. Аранжавыя людзі ў душы цэнтурыены, Але здалек паходзяць на дзікіх вартавых. Аранжавыя людзі ўстаюць, вядома, рана, Спяшаюцца на працу, каб зноў пайсці дамоў. Аранжавыя людзі гуляюць гучна, п'яна, І белыя мядзведзі зайдросцяць ім зімой. Аранжавыя людзі мараць аб прыгожым, Ім вельмі не хапае авацый, і на біс. Аранжавыя люді збянтэжана жахліва, Вам з гонарам пакажуть Делакруа эксіз. Аранжавыя людзі закоўваюць землю, Асфальт падобны лаце, а тратуар як шво. Аранжавыя людзі стаканамі з падкладкі, Ігнораць зімні холад, начальнікаў ярмо. Заўзятае імкненне апярадзіць Тварца, Адлюстравалась у тварах звычайнага жыцця. Здаецца ноччу нават у стомленай туге, Працуе мозг-брыгада прызначанная мне. Наводзіць тут парадак і чысціць мысляў крок, А днем яны зыходзяць бурчаць у мой жывот. Як часта жах прыходзіць, калі ўсе не так, Бо хопіць малай дзіркі і наўзажды бардак. Але свяшчэннадзейства прыхована гульней, І голас праз дынамік прашэпча "я з табой". Мы жудасна не ўважлівы да спадароў канаў, Як часта слова дрэннае ім крыкнем нападдаў. На газ націснуў ціхенька, апынешся ў далі, Яны абразу праглынуў застануцца ў пылі. Абраза штука брыдкая з ней вельмі цяжка жыць, Успамінаў дрэнных шмат, а значыць зноўку піць. Будзь ты да іх уважлівы і не асабліва горд, Бо раптам ў канаве апынецца твой форд.

Збудаваўся горад на чорным пяске, Нарадзіўся гадзіннікаў час. Памер агонь у слушных сэрдцах, А я бадзяюсь ў туге.

Красуе мой горад, пясок пажаўцеў, Час бурліць, пачынае вайну. Агонь адрадзіўся, але людзі ў журбе, Няма ў іх тугі - зразумець не магу.

Прысак застаўся, падмурак разбуран, Гадзіннік выкрэсвае часу іскру. Ен не паможа, бо кінут акурак, І мне ўсе роўна аб чым я пішу.

Так, радкі гэтыя не зразумелы, Час расставіць акцэнт у славах. Справа ў тым, что жыцце пажаўцела, А людзі блукаюць шукая падказ.

Ліцьвінскія богі паўсталі з-за мора, Досыць тут людзям смерці і гора. Чэрці і бесы хаваюцца ў пекле, Пярун заўважан дзесьці адлегла.

Моцныя токі праймаюць прастору, Град пасыпае пачвараў галовы. Затхлае смецце - Морака дзеці, Усе разбягаюцца натоўпам па свеце.

Абраз Святавіта погань страшае, Бура ідзе мерцвякі адчуваюць! Скнары і маўкі, ліха, халера, Усе атрымаюць Рода сякерай!

Раней дзе былі святыні, курганы, Усе паразбурана гэтай пачварай. Грошы і срэбра - Радзіму прадалі, Сумленне сваё яны пахавалі.

Чужынскае племя ўсе пазнішчала, Пястун? Следавік? Стады паламала! Хопіць і досыць богі сказалі, Ідзем вызваляць заручнікаў наві.

Там я стаю і вочам не веру, Бура ідзе знесці халеру! Мы таго часу доўга чакалі, Бура ідзе - я адчуваю...

Сэнса шукаеш? - Адчыняй і пішы, Лісце і восень жыцця ланцугі. Безлічных думак - раз'юшаны рад, Пад небам у начы думкі блудзяць. Бег па сусвеце дзівосен і люб, Попел і пыл - адчуванне даюць. Урачыстае свята гаспадарства цяней, Неба і вецер прагнуць хучэй. Незде усход, недзе распад, Парваў ланцугі, ільды не трашчаць. К чорту ў пекла збор мерцвякоў, Бег манатонны мноств дзівакоў. Вырваўся ў поле - у вуші бягі! Лямант дзікунскі ў начы "памажы"! Дзіўна і сумна, але я не звык, З лап светабуду вырваны штрых.

Касцяные пешкі крочаць, А за імі пільна сочаць тлустыя тузы. Развярнуў парванай плоці мяса на кускі, Змыў крывавыя грахі, мы ў горадзе адны. Здарыцца павінна тое, што заб'юць усіх герояў. І няма абразы тым, хто з асфальтам ў боз спачыў. І знайшоў спакой ў зямле, бо ахвяраваў сябе.

Мярцвяк пунсовы на белым скакуне, Што гэта сон, фантазія, падман? Забытай бітвы слаўнай атаман, Няспешным крокам гайдае туман.

Праходзіць вечным шляхам ен, І кожным крокам адмярае век. Усюды ўсіх заўжды пытае ен, Дзе зноў згубіўся беларусаў след?

Шпурнуў паводлы прама ў бездань, Дзе без надзеі, супакой і змрок. Дзе кожны момант прагнуў дзеяў, Але ганец не сходзіўся з ганцом.

Як маятнік бразгаюць звёны, Усе ўзрушалась і час пайшоў на плюс. Вяршыннік рве кайданы жніўня, Ганяя змрок як птушкі саранчу.

Забытай песні даўкі прысмак, Славутых продкаў высакародны Род. Ізноў прыходзіць адраджэнне, Праз асабісты подзвіг тых хто змог!

Вецер гуляе вакол, жадаеш паклікай, Жадаеш нядужа малі, і ён можа прыйдзе. Вясною між пальцамі пунсовых плыняў крыві, Як новая жыцце, як попел сатлелай зямлі.

Лесам, нявольнікам, ясным месяцам, Зморана уздыхам будзе ляжаць у начы. Скажа, як звяжа і сіло завяжа, Бантам аблічча твае на плячы.

Заваблены пойдзе ен шляхам вядомым, За лес і за горы, за рэкі, за мора. Узносіцца вышэй за птушак палет, І там будзе тое, што ў жыцці шукала.

Свой бераг і горад, і ранішні холад, Распластаны ў высі быццам бы бісер. З парванага рызма асабісты куток. Празрыста хіляя, прамнямі мігая - яшчэ адзін крок!

Калі ты прачнешся і з шэптам сальешся, Падумаў аб малым, бо скочыўся век. Ты болей за мару хаця і шукала, Трывалы гарысты хрыбет.

Саюз пляча і падбародку, Яднаецца ў статую адну. І часам варта загалоўкаў, Калі хаваеш ты сваю віну.

Высокіх важаў фанабэрля, Руйнуе альтрузіма стан. Дзе Чарнабог не бузде жахам, Бо, ен цябе не дасягаў.

Ты свята верыш ў карысць справы, І марыш жыць на карысць ім. Але бязгэшны Парэвіт, Заўжды пакажа дзе ты маніш.

К чорту ўсю ерась! Жыве толькі хуткасць! Продкаў на попел, нашдкаў на смецце! Жыцце бясконцая вечная бездань. Усім напляваць, кім ты быў і што бачыў.

Дзеці існуюць у эру тэррору, Хто вам сказаў што есть нехта вышэй? Перакручваючы выбар у словах, Ніхто не імкнецца весці паціша.

Што вам да правіл, маралі, прыстою? Гэта для вас недарэчная дзікасць. Мода на статак і к чорту надвор'е, Адраджэнне не проста дзесяць там літар.

Шалены рытм канвульсій трызення, Вечны экстаз ня ўзнікшай культуры. Мы не пакінем нашдкам і следа, Нават стыля архітэктуры.

Мы ёсць героі, і мы ёсць тыраны. Мы нешта вышай, вярней дасканальней. Мы чахарда, мітусня, ураганы, Мы існуем без шкадавання.

Новая эра - новыя людзі, Песні, манеры, - хрэн вам на блюзде! Бледная школьніца - ранняя скура, Жыцце - безгалоссе, смерць - карыкатура.

Старыя партыі - новыя гімны, Тонем ў гвалце, енчым і гінем. Нам бы на волю, нам бы ў вытокі, Лепшую долю, знаемства з Усходам.

Мы пранясліся, мы прымільгаліся, Мы не павернемся і не пакаямся. Славутыя дні знясільная эпохі, У нашай краіне мы скамарохі!

Верыць жадаеш, шкада, бо ня можна, Мы б навобмацак, мы б асцярожна. Выпаўзлі, выскраблі, адваявалі, То чаго нам заўжды заміналі.

Праўда, сумленне, Вера і воля! Сумна аповесць, Лепшая доля!

Час пачакай не ляці, бо вакол не душі. Будзе з кім смяяцца і плакаць, І кранам у паўночнай цішы, Наканавана манатоннасцю крапаць.

Там самотнымі зімамі шэрасці той, Дзе адчаю грані размыты. Званы мароза тым знакаміты, Бо званяць як за шклянай сцяной.

Няма месца роспачы імжы, Што засталась блукаць тут зімою. Хутка ідзі праз вясеннія капежы, Пакінуў завеі на Морак з Тугою.

Сімаргла пяро ў далоні падзе, Расплюхаўшы ў вочы зорак чыстае срэбра, Паўстане там усе што жадаеш ты мець, Але мне здаецца, што то летуценна.

Што бачыш ты ў вачах маіх? Якія там спрадвечныя пытанні? Якія там неспраўджаныя шляхі? Быць можа і забытыя там мары?

Абезрухоўленыя твары, Абрыдзеннай журбы тугі. І хвалявання жахам ты дакорам, Хіліш мяне да пустаты, жадая раздавіць.

Але, што была, тое знікла! А ўсе што будзе, толькі цені след. Бо ты жадаеш проста лічбаў, Якія зранку стацяць сэнс.

Няма таго, чым хочаш ты прыкрыцца, Прайшоў той час, як след камет. І сажаю пакрыліся аблічча, Ня будзе болей у нас гарэць.

Горад спіць, бо рыхтуецца к новаму дню, Праз попел вагню дым цыгарэтны. Табар думак стварыў сваю каляю, Бо шукаў ен адказ на пытанне аб вечным.

Зоркі схавалісь - няўтульна ў нас, Душы халадныя быццам бы цельсій? Смяецца пустэльнік міроў валапас, Калі кажа стральцу: "Ганебны, нацэлься"!

Я нацыяналіст - Які бароніць гегелеўскі ідэатызм.

Час той ляцiць Быццам кіно. Яму ўсе раўно, І мне ўсе адно.

Час той ляціць - кадр i ўсе! Рамку бярэш, А ў ёй нікаго.

Змрочнае неба, серыя хмары, Вецер халодны і вельмі духмяны. Эўклідавых гнаяў суровы бетон, Вокліч і цела ляжыць пад акном.

Грук клавіш механічных, Злуе суседзяў практычна. Гук жалезнай карэткi, Прымушае стукаць у разетку.

Стары шлях вяздзi дамоў Там дзе брук сярод садоў Сцены леса мiж палёў Быццам варта курганоў.

Тут сярод буйных iмхоў, Здзертых валунамi. Нешта руша стод уверх, Той што закапалi.

Густ тумана, пыльны свет Маладзiк у небе. Слёзы ў вачах маiх, Бо даўно там не быў.

Заблукаў сярод дарог, Бруднымi шляхамi. I калi я за кiрмом, Пачуццё ўзнікае.

Быццам бы павiнен я, Быць там ужо заўтра. Старадаўні дзедаў крыж Ехаць аднауляць мне.

Птушка пралятае скрозь, Служа мне дакорам. Музыка напомнiць мне, Дзе мой дом i гонар.

Пушча тут старэй людзей, Маладзей за рэкi, Нехта там сярод руiн? А быць можа вецер...

У Беларусі я чужынец І ў Расіі зноў жа. Што рабіць мне цяпер, З гэтай сумнай рожай?

Ад прозы марнеюць мімозы, Ад сцэнару льюцца слезы. Плацяць кроў'ю за пагрозы, Слоў пустых прамоў для позы.

Не дзеля понту, Пішу аб працоўным дзядзе. Якога ў форме блядзі, Збілі за рады грошай у садзе.

Ты застаўся там, Дзе загіналі з-за ста грам, Дзе нож у паўночнай цішіне, І шпрыц ў аслабленай руцэ.

Чаго маўчым? Маўчым чаго? Бо нас вакол Адно лайно!

У лабірынтах быцця і ў жорнах гісторыі, Перамолаты жыцця маёй аўдыторыі. Злосці нядужай успамінання, Не ўваскрэсяць былыя дзеянні!

Што ведае - ўсялякі алкаголік? Што час шалены, Жыцця хутка сходзіць!

Бежаць адсюль, У чужынскі дом? Быць можа ў Лондан, Ці ў Стагольм?

Магу ці я сабе прызнацца, У цішы асенняй мокрай ночы? Што нет надзеі ў мяне, У краіне гэтай змрочнай.

Былі гадзiннікі электронныя, Былі людзі годныя. Швейцарскія механічныя - Хлусяць хранічна нам.

Шолах лісця ў кронах асенніх, Колер, неба, пах, глыбіна! Хіба можна бязмежнасць імгненняў, Перанесці на кончык пяра?

Апавяданне возьмем мы да нас, Але дзе доказ што тэкст ваш? Дакажыце, а потым напішыце, Але наперад заплаціце.

Успамiн мой пра табе, Мацi што чакае. Калi вернуцца ўсе, Хто свой край кахае.